1. Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.
  2. Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,
  3. каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.
  4. Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.
  5. Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.
  6. Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.
  7. Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.
  8. Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/67/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.