1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Сыноў Карэевых. Псальма.
  2. Якія жаданыя селішчы Твае, Госпадзе сіл!
  3. Душа мая стужылася, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Бога жывога.
  4. І птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!
  5. Дабрашчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе.
  6. Дабрашчасны чалавек, сіла Якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе.
  7. Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
  8. прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сіёне
  9. Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!
  10. Божа, абаронца наш! Прынікні і дагледзь аблічча памазанца Твайго.
  11. Бо адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячу. Хачу лепей быць каля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах няславы.
  12. Бо Гасподзь Бог ёсьць сонца і шчыт, Гасподзь дае мілату і славу; дабра не адмаўляе тым, хто ў беззаганнасьці ходзіць.
  13. Госпадзе сіл! Дабрашчасны той чалавек, які на Цябе спадзяецца!

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/84/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.