Псалтыр, псальма 136
- Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.
- Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
- Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
- Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
- Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;
- уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
- стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
- сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
- месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
- пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
- вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
- рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
- разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
- і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
- і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
- правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
- пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
- і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
- Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
- і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
- і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
- у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
- спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
- і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
- ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.
- Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.
|
Выбор перевода и языка
|