1. І адказваў Ёў і сказаў:
  2. як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!
  3. Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!
  4. Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?
  5. Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.
  6. Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.
  7. Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.
  8. Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі.
  9. Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё.
  10. Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю.
  11. Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай.
  12. Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць.
  13. Ад духу Ягонага — цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна.
  14. Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець?

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/18/26/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.