Ёв, разьдзел 8
- І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
- ці доўга ты будзеш гаварыць так? — словы вуснаў тваіх бурны вецер!
- Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду!
- Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга.
- Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся ‹сеўладнаму,
- і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй.
- І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа.
- Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх;
- а мы — учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі — цень.
- Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы:
- ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады?
- Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае.
- Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне;
- спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная — дом павука.
- Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.
- Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае;
- у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца.
- Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе!
- Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя.
- Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў.
- Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам.
- Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане.
|
Выбор перевода и языка
|