Ёв, разьдзел 23
- І адказваў Ёў і сказаў:
- яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае.
- О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага!
- Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі;
- уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне.
- Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне.
- Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, — і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго.
- Але вось, я іду наперад — і няма Яго, назад — і не знаходжу Яго;
- ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу.
- Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, — выйду, як золата.
- Нага мая цьвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх.
- Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы.
- Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная.
- Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго.
- Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю — і баюся Яго.
- Бог расслабіў сэрца маё, і ‹сеўладны напалохаў мяне.
- Чаму я ня зьнішчаны раней за гэтую цемру, і Ён не схаваў мораку ад твару майго!
|
Выбор перевода и языка
|