Псалтыр, псальма 26
- Псальма Давідава. Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.
- Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,
- бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,
- не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;
- я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;
- буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,
- каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.
- Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.
- Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,
- у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.
- А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.
- Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.
|
Выбор перевода и языка
|