1. Песьня ўзыходжаньня. Я ўздымаю вочы мае да Цябе, Хто жыве ў нябёсах!
  2. Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхніх паноў, як вочы рабыні на руку іхняе гаспадыні, так нашыя вочы да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.
  3. Зьлітуйся з нас, Госпадзе, зьлітуйся з нас; бо даволі мы сытыя пагардай.
  4. Даволі насычана душа нашая зьдзекамі ганарліўцаў і пагардай пыхлівых.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/123/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.