1. Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
  2. Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.
  3. Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;
  4. Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
  5. Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы — як дзіды і стрэлы, чый язык — востры меч.
  6. Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!
  7. На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.
  8. Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.
  9. Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
  10. Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,
  11. бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
  12. Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/57/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.