1. Песьня. Псальма сыноў Карэевых.
  2. Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
  3. Прыгожае ўзвышша, радасьць усёй зямлі гара Сіён; на паўночным схіле яе горад вялікага Цара.
  4. Бог у харомах ягоных вядомы як цьвярдыня:
  5. бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма;
  6. убачылі і дзіву даліся, спалохаліся і паўцякалі:
  7. агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху;
  8. усходнім ветрам разьбіў Ты Тарсіскія караблі.
  9. Як мы чулі, так і ўбачылі ў горадзе Госпада сілы, у горадзе Бога нашага; Бог уцьвердзіць яго навечна.
  10. Разважалі мы, Божа, пра добрасьць Тваю пасярод храма Твайго.
  11. Як імя Тваё, Божа, так і слава Твая да краю зямлі; правіца Твая поўная праўды.
  12. Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі юдэйскія дзеля судоў Тваіх, Госпадзе.
  13. Атачэце Сіён, і абступеце яго; палічэце ягоныя вежы;
  14. Зьвярнеце сэрца ваша на ўмацаваньні ягоныя; разгледзьце будынкі ягоныя, каб расказаць пакаленьню наступнаму,
  15. бо гэты Бог ёсьць Бог наш на векі вечныя; Ён будзе павадыром нам да самае сьмерці.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/48/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.