Псалтыр, псальма 6
- Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
- Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
- Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
- і душа мая моцна ўстрывожаная; — а Ты, Госпадзе, дакуль?
- Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
- бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
- Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
- Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
- Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,
- пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,
- хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашыны будуць; хай вернуцца — і пасаромеюцца імгненна.
|
Выбор перевода и языка
|