1. Тады ўпадобніцца Царства Нябеснае дзесяцём дзевам, якія, узяўшы сьвяцільні свае, выйшлі сустрэць маладога.
  2. пяць зь іх было неразумных і пяць мудрых;
  3. неразумныя, узяўшы сьвяцільні свае, не ўзялі з сабою алею;
  4. а мудрыя ўзялі алею ў пасудзінах разам зь сьвяцільнямі сваімі;
  5. і калі малады замарудзіўся, дык задрамалі ўсе і паснулі.
  6. Але апоўначы крык пачуўся: «вось, малады ідзе, выходзьце на сустрэчу яму».
  7. Тады ўсталі ўсе дзевы тыя і паправілі сьвяцільні свае.
  8. А неразумныя мудрым сказалі: «дайце нам алею вашага, бо сьвяцільні нашыя гаснуць».
  9. А мудрыя сказалі ў адказ: «каб ня сталася недахопу і ў нас і ў вас, ідзеце лепей да прадаўцоў і купеце сабе».
  10. Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў малады, і гатовыя ўвайшлі зь ім на вясельле, і зачыніліся дзьверы.
  11. Пасьля прыходзяць і астатнія дзевы і кажуць: «спадару! спадару! адчыні нам».
  12. Ён жа сказаў ім у адказ: «праўду кажу вам: ня ведаю вас».
  13. Дык вось, чувайце; бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
  14. Гэтак і чалавек нейкі, адыходзячы, заклікаў рабоў сваіх і даручыў ім маёмасьць сваю:
  15. і аднаму даў пяць талянтаў, другому два, таму адзін, кожнаму паводле ягонай сілы; і адразу адышоў.
  16. Той, хто атрымаў пяць талянтаў, пайшоў: ужыў іх у справу і набыў другія пяць;
  17. гэтак сама і той з двума набыў другія два;
  18. а той, хто атрымаў адзін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю і схаваў серабро гаспадара свайго.
  19. Па доўгім часе прыходзіць гаспадар рабоў тых і зводзіць зь імі рахунак.
  20. І той, хто атрымаў пяць талянтаў, падышоўшы, прынёс другія пяць талянтаў і кажа: «Гаспадар! пяць талянтаў ты даў мне; вось, другія пяць талянтаў я набыў на іх».
  21. Сказаў жа яму гаспадар ягоны: «добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго».
  22. Падышоў таксама і той, што атрымаў два талянты, і сказаў: «гаспадар! два талянты ты даў мне; вось, другія два талянты набыў я на іх».
  23. Сказаў жа яму гаспадар ягоны: «добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго».
  24. Падышоў і той, што атрымаў адзін талянт, і сказаў: «гаспадар! я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі, жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпбў;
  25. і пабаяўшыся, пайшоў і схаваў талянт твой у зямлі; вось табе тваё».
  26. Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: «ліхі раб і гультай! ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпбў;
  27. таму трэба было табе аддаць серабро маё гандлярам, і я, прыйшоўшы, атрымаў бы маё з прыбыткам.
  28. Дык вось вазьмеце ў яго талянт і дайце таму, хто мае дзесяць талянтаў,
  29. бо кожнаму, хто мае, дасца і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, адымецца і тое, што мае;
  30. а нягоднага раба выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў». (Сказаўшы гэта, усклікнуў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!).
  31. Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе сьвятыя анёлы зь Ім, тады сядзе на троне славы Сваёй,
  32. і зьбяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў;
  33. і паставіць авечак праваруч ад Сябе, а казлоў — леваруч.
  34. Тады скажа Цар тым, якія праваруч ад Яго: «Прыйдзеце, дабраславёныя Айца Майго, прымеце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэньня сьвету:
  35. бо быў галодны Я, і вы далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне;
  36. быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне.
  37. Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: »Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галоднага і накармілі? альбо сасьмяглага і напаілі?
  38. калі ж мы бачылі Цябе падарожнага і прынялі? альбо голага і адзелі?
  39. калі ж мы бачылі Цябе хворага, альбо ў цямніцы, і прыйшлі да цябе?«.
  40. І Цар скажа ім у адказ: »праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне«.
  41. Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: »ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д'яблу і анёлам ягоным:
  42. бо быў галодны Я, вы не далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы не напаілі Мяне;
  43. быў падарожны, і не прынялі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне«.
  44. Тады і яны скажуць яму ў адказ: »Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галоднага, альбо сасьмяглага, альбо падарожнага, альбо голага, альбо хворага, альбо ў цямніцы, і не паслужылі Табе?«
  45. Тады скажа ім у адказ: »праўду кажу вам: як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, дык не зрабілі Мне".
  46. І пойдуць гэтыя на пакуты вечныя, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/40/25/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.