1. Гаспадары, аказвайце рабам патрэбнае і справядлівае, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.
  2. Будзьце трывалыя ў малітве, чуваючы ў ёй з удзячнасьцю;
  3. малецеся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы для слова, абвяшчаць тайну Хрыстовую, за якую я ў кайданах,
  4. каб я адкрыў, як павінен яе абвяшчаць.
  5. З чужымі абыходзьцеся разумна, карыстаючыся часам.
  6. Слова ваша (хай будзе) заўсёды зь мілатою, прыпраўлена сольлю, каб вы ведалі, як адказваць кожнаму.
  7. пра мяне ўсё скажа Тыхік, любасны брат і верны слуга і супрацоўнік у Госпадзе,
  8. якога я на тое паслаў да вас, каб ён даведаўся пра вашыя справы і суцешыў сэрцы вашыя,
  9. з Анісімам, верным і любасным братам (нашым), які ад вас: яны раскажуць вам пра ўсё тутэйшае.
  10. Вітае вас Арыстарх, увязьнены разам са мною, і Марк, нябож Варнаваў, — пра якога вы атрымалі наказы: як прыйдзе да вас, прымеце яго, —
  11. таксама Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных; яны — адзіныя супрацоўнікі для Царства Божага, яны былі мне на радасьць.
  12. Вітае вас Эпафрас, раб Ісуса Хрыста, які заўсёды дабразычыць вам у малітвах, каб вы былі дасканалыя і напоўненыя ўсім, што даспадобы Богу.
  13. Сьведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасьць (і клопат) за вас і за тых, якія ў Лаадыкіі і Ераполі.
  14. Вітае вас Лукаш, лекар любасны, і Дымас.
  15. Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфана, і хатнюю царкву ягоную.
  16. Калі гэта пасланьне прачытана будзе ў вас, дык распарадзецеся, каб яно было прачытана і ў Лаадыкійскай царкве; а тое, якое з Лаадыкіі, прычытайце і вы.
  17. Скажэце Архіпу: глядзі, каб табе выканаць служэньне, якое ты прыняў у Госпадзе.
  18. Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце мае кайданы. Мілата з (усімі) вамі. Амін.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/58/04/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.