1. І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;
  2. з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.
  3. Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.
  4. Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.
  5. Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
  6. Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.
  7. І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.
  8. І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
  9. І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;
  10. трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  11. чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  12. пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  13. шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  14. сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  15. восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  16. дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  17. дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  18. адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  19. дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  20. трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;
  21. чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  22. пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  23. шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  24. сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  25. васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  26. дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  27. дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  28. дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  29. дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  30. дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
  31. дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/13/25/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.