1. Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;
  2. паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;
  3. на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,
  4. потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.
  5. А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;
  6. адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;
  7. потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;
  8. адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;
  9. ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;
  10. потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;
  11. адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.
  12. Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.
  13. І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.
  14. І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.
  15. Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.
  16. І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.
  17. І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
  18. І сталася, як яна мела ісьці, дык яна намовіла яго прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?
  19. Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.
  20. Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:
  21. гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,
  22. Кіна, Дымона, Адада,
  23. Кедэс, Асор і Ітнан,
  24. Зіф, Тэлэм і Валот,
  25. Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,
  26. Амам, Шэма і Малада,
  27. Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,
  28. Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,
  29. Ваала, Іім і Ацэм,
  30. Элталад, Кесід і Хорма,
  31. Цыклаг, Мадмана і Сансана,
  32. Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.
  33. На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,
  34. Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,
  35. Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,
  36. Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
  37. Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад,
  38. Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,
  39. Лахіс, Вацкат і Эглон,
  40. Хабон, Лахмас і Хітліс,
  41. Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.
  42. Ліўна, Этэр і Ашан,
  43. Іфтах, Ашна і Нэцыў,
  44. Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
  45. Экрон за залежнымі ад яго і сёламі яго,
  46. І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,
  47. Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.
  48. На горах: Шамір, Ятыр і Соха,
  49. Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,
  50. Анат, Эштэма і Анім,
  51. Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.
  52. Араў, Дума і Эшан,
  53. Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,
  54. Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
  55. Маон, Карміл, Зіф і Юта,
  56. Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,
  57. Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.
  58. Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,
  59. Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
  60. Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.
  61. У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,
  62. Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
  63. А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/06/15/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.