1. Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.
  2. Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
  3. Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
  4. Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
  5. Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
  6. Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
  7. Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.
  8. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;
  9. ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
  10. Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
  11. З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах
  12. і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.
  13. Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
  14. Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.
  15. Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
  16. Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
  17. Эвэй, Аркей, Сінэй,
  18. Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
  19. і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
  20. Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.
  21. Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.
  22. Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
  23. Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
  24. Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
  25. У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.
  26. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
  27. Гадарама, Узала, Дыклу,
  28. Авала, Авімаіла, Шэву,
  29. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
  30. Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.
  31. Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.
  32. Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/01/10/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.