Нээмія, разьдзел 7
- Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты,
- тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны,
- і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага.
- Але горад быў шырокі і вялікі, а народу ў ім было нямнога, і дамы ня былі пабудаваны.
- І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана:
- вось жыхары краіны, якія выправіліся з палонных, пераселеных Навухаданосарам, царом Вавілонскім, і вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад;
- тыя, якія пайшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Азарыем, Раміем, Нахманіем, Марадахэем, Білшанам, Місфэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
- Сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два.
- Сыноў Сафатыі трыста семдзесят два.
- Сыноў Араха шасьцьсот пяцьдзясят два.
- Сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот васямнаццаць.
- Сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
- Сыноў Зату васямсот сорак пяць.
- Сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят.
- Сыноў Бінуя шасьцьсот сорак восем.
- Сыноў Бэвая шасьцьсот дваццаць восем.
- Сыноў Азгада дзьве тысячы трыста дваццаць два.
- Сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят сем.
- Сыноў Бігвая дзьве тысячы шасьцьсот сем.
- Сыноў Адына шасьцьсот пяцьдзясят пяць.
- Сыноў Атэра з дома Эзэкіі дзевяноста восем.
- Сыноў Хашума трыста дваццаць восем.
- Сыноў Вэцая трыста дваццаць чатыры.
- Сыноў Харыфа сто дванаццаць.
- Нараджэнцаў Гаваона дзевяноста пяць.
- Жыхароў Віфляема і Нэтофы сто восемдзесят восем.
- Жыхароў Анатота сто дваццаць восем.
- Жыхароў Бэт-Азмавэта сорак два.
- Жыхароў Карыятыярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры.
- Жыхароў Рамы і Гівы шасьцьсот дваццаць адзін.
- Жыхароў Міхмаса сто дваццаць два.
- Жыхароў Вэтыля і Гая сто дваццаць тры.
- Жыхароў Нэво другога пяцьдзясят два.
- Сыноў Элама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
- Сыноў Харыма трыста дваццаць.
- Нараджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць.
- Нараджэнцаў Лода, Хадыда і Она сямсот дваццаць адзін.
- Нараджэнцаў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
- Сьвятароў, сыноў Едаі, з дома Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры.
- Сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два.
- Сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем.
- Сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
- Лявітаў: сыноў Ісуса, з дома сыноў Гадэвы, семдзесят чатыры.
- Сьпевакоў: сыноў Асафа сто сорак восем.
- Брамнікі: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем.
- Нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
- сыны Кіроса, сыны Сіі, сыны Фадона,
- сыны Леваны, сыны Хагавы, свыны Салмая,
- сыны Ханана, сыны Гідэла, сыны Гахара,
- сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
- сыны Газама, сыны Узы, сыны Пасэаха,
- сыны Вэсая, сыны Мэўніма, сыны Нэфішсіма,
- сыны Ваквука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
- сыны Вацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
- сыны Варкоса, сыны Сісары, сыны Тамаха,
- сыны Нэцыаха, сыны Хатфыфы.
- Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Фэрыды,
- сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
- сыны Сафатыі, сыны Хатыла, сыны Пахэрэт-Гацэваіма, сыны Амона.
- Усіх нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
- І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэдаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны.
- Сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды — шасьцьсот сорак два.
- І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем.
- Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства.
- І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
- Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
- акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, які было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць.
- Коней у іх было сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць,
- вярблюдаў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
- Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў.
- І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
- Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзясят сем сьвятарскіх убраньняў.
- І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і брамнікі і сьпевакі, і народ і нэтынэі, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх.
|
Выбор перевода и языка
|