Нээмія, разьдзел 3
- І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла.
- І каля яго будавалі Ерыхонцы, і каля іх будаваў Закхур, сын Імрыя.
- Браму Рыбную будавалі ўраджэнцы Сэнаі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
- Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны;
- каля іх папраўлялі Тэкойцы; зрэшты знакаміцейшыя зь іх ня ўнурылі карка свайго папрацаваць дзеля Госпада свайго.
- Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе.
- Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці.
- Каля іх папраўляў Узііл, сын Харгаі, срэбранік, а каля яго папраўляў Хананія, сын Гаракахіма. І аднавілі Ерусалім да сьцяны шырокай.
- Каля іх папраўляў Рэфая, сын Хура, начальнік паўакругі Ерусалімскай.
- Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі.
- На другім участку папраўляў Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава; яны ж папраўлялі і вежу Пячную.
- Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя.
- Браму Даліны папраўляў Ханун і жыхары Занааха: яны пабудавалі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі і засаўкі яе; і яшчэ папраўлялі яны тысячу локцяў сьцяны да брамы Гнаявой.
- А браму Гнаявую папраўляў Малхія, сын Рэхава начальнік Бэткарэмскай акругі: ён пабудаваў яе і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
- Браму Крыніцы папраўляў Шалум, сын Калхазэя, начальнік акругі Міцфы: ён пабудаваў яе, і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе, — ён жа папраўляў сьцяну каля вадаёма Сэлах насупраць царскага саду і да прыступак, што спускаліся з горада Давідавага.
- За ім папраўляў Нээмія, сын Азбука, начальнік паўакругі Бэтцурскай, да магільніц Давідавых і да выкапанай сажалкі і да дома адважных.
- За ім папраўлялі лявіты: Рэхум, сын Ванія; каля яго папраўляў Хашавія, начальнік паўакругі Кеільскай, за сваю акругу.
- За ім папраўлялі браты іхнія: Бавай, сын Ханадада, начальнік Кеільскай паўакругі.
- А каля яго папраўляў Эзэр, сын Ісуса, начальнік Міцфы, на другім участку, насупраць уваходу ў збройню на вугле.
- За ім рупліва папраўляў Варух, сын Забвая, на другім участку, ад вугла да дзьвярэй дома Эльяшыва, вялікага сьвятара.
- За ім папраўляў Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца, на другім участку, ад дзьвярэй дома Эльяшывавага да канца дома Эльяшывавага.
- За ім папраўлялі сьвятары з ваколіц.
- За ім папраўляў Веньямін і Хашуў насупраць дома свайго; за імі папраўляў Азарыя, сын Маасэі, сын Ананіі, каля дома свайго.
- За ім папраўляў Бінуй, сын Хэнадада, на другім участку, ад дома Азарыі да рога і павароту.
- За ім Фалал, сын Узая, насупраць вугла і вежы, якая выступала ад верхняга дома царскага, якая каля двара цямнічнага. За ім Фэдая, сын Пароша.
- А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, паправілі насупраць Вадзяной брамы на ўсход і да вежы.
- За імі папраўлялі Тэкойцы, на другім участку, ад месца насупраць вялікай вежы да сьцяны Афэла.
- Далей брамы Конскае папраўлялі сьвятары, кожны насупраць свайго дома.
- За імі папраўляў Садок, сын Імэра, насупраць свайго дома, а за ім парпраўляў Шамая, сын Шэханіі, вартаўнік усходняе брамы.
- За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго.
- За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вуглавога жытла.
- А паміж вуглавым жытлом да брамы Авечай папраўлялі срэбнікі і гандляры.
|
Выбор перевода и языка
|