| 
 Псалтыр, псальма 137
 
Давідава. Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сіён.На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі — весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: «руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго».Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!Дабрашчасны, хто возьме й заб'е немаўлятак тваіх аб камень!
 
 |  Выбор перевода и языка
 
 |