| 
 Ісая, разьдзел 12
 
І скажаш у той дзень: слаўлю Цябе, Госпадзе; Ты гневаўся на мяне, але адвёў гнеў Твой і суцешыў мяне.Вось, Бог — ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь — сіла мая, і песьня мая — Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем.І ў радасьці будзеце чэрпаць ваду з крыніц збавеньня,і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго;сьпявайце Госпаду, бо Ён учыніў вялікае, — хай ведаюць гэта на ўсёй зямлі.Весяліся і радуйся, жыхарка Сіёна, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраілеў.
 
 |  Выбор перевода и языка
 
 |