1. Слова, якое прарок Ерамія сказаў Варуху, сыну Нірыінаму, калі ён напісаў словы гэтыя з вуснаў Ераміі ў кнігу, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага:
  2. так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў табе, Варух:
  3. ты кажаш: «гора мне! бо Гасподзь прыклаў скруху да хваробы маёй; я змогся ад уздыханьняў маіх і не знаходжу спакою».
  4. так скажы яму: так кажа Гасподзь: вось, што Я пабудаваў, разбуру, і што насадзіў, выкарчую, — усю гэтую зямлю.
  5. А ты просіш сабе вялікага: не прасі; бо вось, Я навяду бедства на ўсякую плоць, кажа Гасподзь, а табе замест здабычы пакіну душу тваю ва ўсіх мясьцінах, куды ні пойдзеш.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/24/45/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.