Ісус Нав, разьдзел 12
- Вось цары той зямлі, якіх пабілі сыны Ізраілевыя і зямлю якіх узялі ў спадчыну па той бок Ярдана на ўсход сонца, ад патока Арнона да гары Эрмона, і ўсю раўніну на ўсход:
- Сігон, цар Амарэйскі, які жыў у Эсэвоне і валодаў ад Араера, што каля берага патока Арнона, і ад сярэдзіны патока палавінаю Галаада, да патока Явока, мяжы Аманіцянаў,
- і раўнінаю да самага мора Хінэрэцкага на ўсход і да мора раўніны, мора Салёнага, на ўсход па дарозе да Бэт-Эшымота, а на поўдзень мясьцінамі каля падножжа Фасгі.
- Сумежны Ог, цар Васанскі, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдрэі,
- і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага.
- Майсей, раб Гасподні, і сыны Ізраілевыя забілі іх; і даў яе Майсей, раб Гасподні, у спадчыну племю Рувімаваму, і Гадаваму і палавіне племя Манасіінага.
- І вось цары зямлі, якіх пабіў Ісус і сыны Ізраілевыя па гэты бок Ярдана на захад, ад Ваал-Гада ў даліне Ліванскай да Халака, гары, што прасьціраецца да Сэіра, якую аддаў Ісус плямёнам Ізраілевым у спадчыну, пасьля падзелу іх,
- на гары, на нізінных мясьцінах, на раўніне, на мясьцінах каля гор, і ў пустыні і на поўдні, Хэтэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў:
- адзін цар Ерыхона, адзін цар Гая, што каля Вэтыля,
- адзін цар Ерусаліма, адзін цар Хэўрона,
- адзін цар Ярмута, адзін цар Лахіса,
- адзін цар Эглона, адзін цар Газэра,
- адзін цар Давіра, адзін цар Гадэра,
- адзін цар Хормы, адзін цар Арада,
- адзін цар Ліўны, адзін цар Адалама,
- адзін цар Македа, адзін цар Вэтыля,
- адзін цар Тапуаха, адзін цар Хэфэра,
- адзін цар Афэка, адзін цар Шарона,
- адзін цар Мадона, адзін цар Асора,
- адзін цар Шымрон-Мэрона, адзін цар Ахсафа,
- адзін цар Таанаха, адзін цар Мэгідона,
- адзін цар Кедэса, адзін цар Ёкнэама каля Кармілы,
- адзін цар Дора каля Нафат-Дора, адзін цар Гаіма ў Галгале,
- адзін цар Тырцы. Усіх цароў трыццаць адзін.
|
Выбор перевода и языка
|